Смачны адпачынак. Яго прапануюць у ляхавіцкай піцэрыі

Якую ж выбраць: «дамашняя», «фірменная», «аматарская», «святочная», «сытная» і яшчэ з дзясятак варыянтаў прыгатавання – гэта толькі піца. Да таго ж ёсць кава, кактэйлі, сокі і марожанае – меню закусачнай «Піцэрыя» даволі  разнастайнае.
Дарэчы, гэта адно з нямногіх месцаў у горадзе, дзе ва ўтульнай абстаноўцы можна «смачна» правесці час як у будныя дні, так і ў выхадныя: павячэраць з сям’ёй, сустрэцца з сябрамі, штосьці абмеркаваць. Дзеці таксама палюбілі гэта месца – часта святкуюць тут дні нараджэння, а для самых маленькіх увогуле ёсць свая асабістая пляцоўка для адпачынку, дзе можна памаляваць, пагуляць з цацкамі.
Вельмі зручна забегчы сюды на кубачак амерыкана або фруктовага чаю. У пэўны час (з 12 да 15 гадзін) можна трапіць на піцу са зніжкай – такую акцыю цяпер прапаноўвае піцэрыя. А хочаце, вам зробяць гэту італьянскую страву навынас і нават па вашым рэцэпце.
Адным словам, тут можна прыемна і з камфортам адпачыць. А бармэн Іна Буйкевіч і повар Марына Варановіч (на здымку) у гэтым вам дапамогуць.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *