Без агню, але з дымам

Раніцай  6 лістапада выратавальнікі спяшаліся ў  Адахаўшчыну. Там загарэлася размеркавальная электрычная скрыня ў жылым доме. Узгаранне, па папярэдняй версіі, адбылося з-за няякаснага злучэння правадоў. Каля скрыні на вешалцы вісела адзенне, якое і пачало тлець.
Гэтым жа днём пажарная тэхніка зноў імчала на дапамогу, на гэты раз у Падлессе. На шчасце, зноў абышлося без агню.  Гаспадыня паліла печку, а на ёй, ушчыльную да дымахода, у парушэнне правілаў пажарнай бяспекі,  знаходзілася  адзенне. Яно і стала  прычынай здарэння. Калі прыбылі выратавальнікі,  у доме было поўна дыму, а на вуліцы ляжалі абгарэлыя анучы.
Спецыялісты РАНС нагадалі гаспадарам домаўладанняў  правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраправодкі. Часам неасцярожнасць, грэбаванне элементарнымі правіламі можа стаць прычынай страты не толькі маёмасці, жылля, але і самага галоўнага – жыцця.
Дарэчы, 14 лістапада з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы пажараў і гібелі людзей на іх з-за неасцярожнасці пры курэнні  стартуе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ,
першы намеснік начальніка РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *