Патапавіцкі квартал
Ляхавічы будуюцца, маладзеюць, становяцца больш камфортнымі для людзей і сучаснымі. Вось і квартал індывідуальнай жылой забудовы «Патапавіцкі», набывае абрысы ўтульнасці і абжытасці: праведзены камунікацыі (святло, вада, каналізацыя), завершана добраўпарадкаванне першай, другой, трэцяй чаргі.
– У межах праекта пракладзены тратуары з бетоннай пліткі, зроблена гравійнае пакрыццё дарог, пашыраецца палатно праезнай часткі. Рэалізуецца чацвёртая чарга добраўпарадкавання, у якой прадугледжана і ўстаноўка вулічнага асвятлення. На добраўпарадкаванне квартала з абласнога бюджэту выдзелена 848 тысяч рублёў. Падрадчык – філіял дарожна-будаўнічага ўпраўлення №22 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №4 г. Брэста», – расказвае намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Юшкевіч.
Не далёкі той час, калі па добраўпарадкаваных вуліцах Рабінавай, Вішнёвай, Бярозавай, Воінаў-інтэрнацыяналістаў, Клімука і іншых патапавіцкага квартала будуць бегаць дзеці, разам з дарослымі саджаць дрэвы і ўпрыгожваць домаўладанні кветкамі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.