Ёлка Ляхавіцкага льнозавода ў абласным конкурсе заняла трэцяе месца

Зусім не абавязкова ствараць навагодні настрой пры дапамозе елкі з лесу – яе можна паспяхова замяніць. На што? Адказ на пытанне знайшоў фотаконкурс #АПКзажигаетогни, які Брэсцкая абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’явіла напярэдадні святаў. Патрабаванні нескладаныя: неабходна было «апрануць» сімвал Новага года ў аграрным стылі з выкарыстаннем сыравіны, прадукцыі, тэхнічных элементаў і г. д.


ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»

СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»

Свае заяўкі на ўдзел у творчым спаборніцтве накіравалі 36 прафсаюзных пярвічак сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў  і г. д. Сярод іх і нашы землякі з ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» і СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Вынік падвяло анлайн-галасаванне. Трэцяе месца заваявала эксклюзіўная ёлка  льнозавода (на здымку 1). За яе свае галасы аддалі 460 чалавек.
Старшыня Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Чура падкрэслівае, што пярвічкі АПК заўсёды актыўна адгукаюцца на разнастайныя прапановы. Вось і прафсаюз ільнозавода ёлку зрабіў з таго, з чым працуюць – з ільну. Атрымалася прыгожа і вельмі адметна. Вызначаецца актыўнасцю і пярвічка малочнага завода. Яе лідар Вольга Анікей нераўнадушна і творча ставіцца да любых заданняў, пры гэтым праяўляе крэатыўнасць і густ, адзначае Ірына Чура.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.