Вітамінная скарбонка. ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»

Старшы майстар кансервавага цэха Андрэй Савіцкі.

Якасць, смак, натуральнасць – гэта пра прадукцыю кансервавага завода. А ў асартыменце –  больш за 100 найменняў:   соусы, салаты, сокі, нектары, варэнне, абедзенныя стравы і шмат іншага.

Тое, што большасць агародніны і зяленіва, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны, вырошчваецца на ўласнай падсобнай гаспадарцы, станоўча ўплывае не толькі на якасць кансерваў, але і на кошт. Са 165 гектараў сёлета атрымалі нядрэнны ўраджай:
336 тон шчаўя (а гэта, між іншым, 662 тысячы паўлітровых слоікаў гатовай прадукцыі), 300 тон – кабачкоў, 250 – сталовых буракоў, 77 тон цыбулі. Пакуль яшчэ не перапрацаванае багацце адправілася  на захоўванне, каб зімой і вясной не ўзнікла праблем з сыравінай.
Тут працуюць з заўсёд-ным арыенцірам на густы спажыўцоў: у пашане традыцыйныя рэцэпты, распрацоўваюцца і новыя з улікам пажаданняў і попыту.
За вытворчымі здабыткамі –   плённая праца тых, хто шчыруе ў кансервавым цэху, на аўтатранспартным і тарна-бандарным участках, у механічных майстэрнях, вытворчай лабараторыі, складской і падсобнай гаспадарцы.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *