Ва ўмовах рэальнай працы. Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж
На працягу 60 гадоў ЛДАК забяспечвае аграномамі, заатэхнікамі, ветэрынарамі гаспадаркі не толькі нашага раёна, шчыруюць яго выпускнікі і за межамі вобласці. Каляджане практыкуюцца на жніўных палетках, убіраюць ураджай кармавых буракоў, на бульбяным кліне таксама ёсць дзе разгарнуцца, і ў яблыневым садзе, і на пчальніку.
Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, магчымасць на практыцы ўдасканаліць атрыманыя веды – гарантыя таго, што спецыяліст з дыпломам у рэальных працоўных умовах не будзе адчуваць сябе разгубленым.
На МТФ «Каменка» будучыя заатэхнікі і ветэрынары спрабуюць свае сілы ў жывёлагадоўлі: займаюцца лячэннем БРЖ, право-дзяць ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы. Дапамагаюць спасцігаць азы жывёлагадоўчых навук выкладчыкі Мікалай Краўчук, Алена Казакевіч, Дзмітрый Пянткоўскі, Таццяна Парэйка, Юрый Палонскі, Уладзімір Павядайла.
Статак вучнёўскай фермы – 190 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 75 кароў. Сярэднясутачныя прывагі за кастрычнік – 852 грамы. За 10 месяцаў гэтага года надой ад каровы ў сярэднім склаў 6195 кілаграмаў. Пры гэтым уся прадукцыя атрымліваецца гатункам экстра.
Запатрабаваныя ў любым сельгаспрадпрыемстве кадры куюцца тут – у ЛДАКу.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.



