“Новае пакаленне” – “Чэмпіён”

21 снежня на базе Конькаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў дзень спорту і добрага настрою.  Удзельнікамігэтага дня пад дэвізам «За здаровы лад жыцця» сталі не толькі  мясцовыя школьнікі, але і маладыя працаўнікі СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік».

Раніца пачалася для школьнікаў, як звычайна, —  з зарадкі. Днём абсалютна ўсе былі задзейнічаны ў разнастайных спартыўных спаборніцтвах, конкурсах, віктарынах.  Але асноўным па напале эмоцый стала вячэрняе спабор-ніцтва паміж камандамі «Новае пакаленне» (складзенай з вучняў 11 класа) і  «Чэмпіён» (у складзе членаў БРСМ пярвічкі СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік»). Спаборніцтва праходзіла ў 2 этапы — спартландыя і валейбол. Напал барацьбы ўзрастаў з кожнай хвілінай.  У цяжкай спартыўнай канкурэнцыі заслужаную перамогу з лікам 2:0 атрымалі старшакласнікі.

Удзельнікі спаборніцтваў узнагароджаны граматамі, ім уручаны  падарункі, пра якія паклапаціўся старшыня гаспадаркі Васілій Чубаў.

Увогуле, дзень спорту і добрага настрою чарговы раз паказаў цеснае супрацоўніцтва педагогаў школы і праўлення СВК у   выхаванні ў падрастаючага пакалення і моладзі беражлівых адносін да ўласнага здароўя, прапагандзе   здаровага ладу жыцця.

Алена ЧАЙКОЎСКАЯ,

настаўнік Конькаўскага ДС-СШ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *