Чым не супермаркет?

Гандлёвы  аб’ект №105 «Брэстаблсаюздруку»,  што ўтульна і вельмі  дарэчна размясціўся ў райбальніцы, дзякуючы свайму багатаму асартыменту, мог бы прэтэндаваць на права звацца зменшанай версіяй супермаркета. Такі ўніверсальны магазінчык прыходзіць на дапамогу не толькі пацыентам, якім спатрэбілася набыць нейкія дробязі, але і супрацоўнікам бальніцы.

Без перабольшання, тут ёсць усё: ад прадуктаў і тавараў народнага спажывання, адзення, посуду да перыёдыкі – свежых нумароў газет, часопісаў, сканвордаў, кніжных навінак – вочы разбягаюцца. У выбары пакупкі падкажа і параіць заўсёды ветлівая, сонечная Вольга Паўлоўская, якая працуе тут прадаўцом.
Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *