І ўсмешка ў дапамогу. За званне лепшага сацработніка Ляхавіччыны змагаліся прадстаўніцы сацыяльнай службы

Сутнасць іх прафесіі – дапамагаць у паўсядзёных клопатах чужым людзям, ад душы падтрымліваць іх цёплым словам і шчырай усмешкай, рабіць іх жыццё больш зручным і светлым.
За званне лепшага сацработніка Ляхавіччыны сёлета змагаліся 6 прадстаўніц сацыяльнай службы. Без перабольшання, перамогі была вартая кожная з прэтэндэнтак. Як расказалі ў ТЦСАН, усе яны трапілі ў прафесію па закліку душы, работа стала для іх у прамым сэнсе ладам жыцця. Але конкурс ёсць конкурс. Па выніках тэарэтычных этапаў і творчых спаборніцтваў журы назвала самых-самых. Імі сталі Вольга Горбік (першае месца), Ірына Баранава і Сафія Кумейша (на здымку). Дыпломы, кветкі і падарункі ад кіраўніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама і ТЦСАН, а таксама раённай арганізацыі «Белай Русі» сталі прыемным дадаткам да павагі і даверу іх падапечных бабуль і дзядуль.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *