Прад’явіце святочны дызайн. У Ляхавічах аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе афармленне

Выкарыстана ілюстрацыя

Правядзенне гарадскога агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый стала ўжо добрай традыцыяй. І сёлета райвыканкам запрашае арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў прыватных жылых дамоў райцэнтра паўдзельнічаць у конкурсе, які праводзіцца з 22 снежня па 1 студзеня. Для арганізацыі, правядзення агляду-конкурсу і падвядзення яго вынікаў створана раённая камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Дзіянай Трысцень. Камісія ацэніць мастацкае рашэнне і ўнікальнасць ідэі святочнага афармлення, выкарыстанне  ілюмінацыі, якасць выкананых работ.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па тэлефонах 2-13-06, 2-15-75
да 26 снежня 2017 года. Вынікі конкурсу падводзяцца да 6 студзеня 2018 года.

Алег ТРАЦЦЯК,   галоўны спецыяліст аддзела

ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *