І ўсё астатняе жыццё

Гэта было наогул і ў яго лёсе ў прыватнасці. Не па датычнай закранула —  на цэлых 2 гады і 3 месяцы. І пакінула назаўсёды народам дадзены статус «афганец». Што ведаюць пра Юрыя Куніцкага землякі? Працуе ў жылкамунгасе вальшчыкам лесу. Чалавек добразычлівы,  разважлівы.

Мае сям’ю: жонка, дзве дачкі (абедзве замужам), ёсць унучак. А вось тое, што давялося Юрыю прайсці праз афганскую вайну, вядома не ўсім. Між тым, ён прайшоў па яе каварных дарогах, правільней, праехаў, і не аднойчы, па небяспечных маршрутах — з грузам, які чакалі нашы войскі ў Кандагары і ад якога залежала вельмі многае. КАМаз-бензавоз, якім кіраваў салдат асобнага батальёна матэрыяльнага забеспячэння Юрый Куніцкі з Падсаколля, дастаўляў паліва для баявых верталётаў і самалётаў. На яго рахунку 99 баявых выездаў, абстраляных душманамі. Чатыры грузавікі памяняў салдат за час службы, два з іх згарэлі пры абстрэлах…

Юрый нешматслоўна ўспамінае той час. Многа гора адтуль, і незваротнымістратамі баліць мінулая афганская вайна. Ён быў паранены. Трапляў у засаду. Аднойчы, напрыклад, з засады вывеў сваю машыну і, памечаны куляй, вярнуўся за другой, за рулём якой знаходзіўся яшчэ больш цяжка паранены салдат. Мае медаль «За адвагу», і гэтым многае сказана: такой узнагародай адзначаліся героі.

Юрыю Аляксеевічу і пяцідзесяці няма. А там, у юнацтве, была вайна на чужой зямлі, дзе ён і яго таварышы па зброі засталіся вернымі воінскай прысязе.

…Вярнуўся дадому. Жыццё працягваецца. І галоўная яго вартасць — мір. Гэта дакладна ведае і наш зямляк Юрый Куніцкі.

Вольга СВЯТЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *