ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ БРЭСТЧЫНЫ!

Прыміце самыя добрыя і цёплыя віншаванні з надыходзячым 2018 годам!  Па традыцыі напярэдадні гэтага цудоўнага свята мы падводзім вынікі зробленага.   Адзначаем поспехі, аналізуем недахопы і плануем будучыню – з верай у сябе і   надзеяй на поспех.
У адыходзячым годзе мы ўпэўнена рухаліся наперад, рабілі ўсё магчымае, каб кожны пражыты дзень быў важкім і напоўненым рэальнымі справамі. Мы адкрывалі новыя вытворчасці, стваралі працоўныя месцы, будавалі і рэканструявалі аб’екты аховы здароўя, адукацыі, гандлю, культуры і спорту.
У Год навукі сур’ёзны крок наперад зроблены ў інавацыйнай палітыцы, што, несумненна, стане істотным стымулам для далейшага развіцця эканомікі Брэстчыны і кожнага рэгіёна паасобку.
Але самае галоўнае – у многім змяніліся мы самі. Сталі мудрэйшымі і духоўна багацейшымі, навучыліся яшчэ больш цаніць стабільнасць і згоду ў грамадстве, якое дае нам перспектыву і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Мы выказваем вялікую падзяку ўсім вам, паважаныя землякі, за ўклад кожнага ў агульную справу на карысць брэсцкай зямлі і нашай Беларусі.
Шчыра жадаем, каб у новым годзе вы не страцілі, а прымножылі той запас энергіі і грамадзянскай актыўнасці, якім вы ўсе валодаеце ў поўнай меры. Каб усе праблемы і непрыемнасці засталіся ў старым годзе, а надыходзячы год падарыў поспех і ажыццяўленне жаданняў.
Моцнага здароўя, шчасця, радасці і аптымізму ўсім вам. З надыходзячым новым 2018-м годам!

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ   ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                        БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *