Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Кулачныя  адносіны

3 студзеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 149 (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Падзеі ж адбываліся значна раней – напачатку снежня мінулага года. Паміж двума ляхавічанамі ўспыхнула сварка. У выніку адзін ударыў другога ў твар і зламаў яму сківіцу. Праведзена судова-медыцынская эспертыза. Аматару высвятляць адносіны кулакамі пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ці пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,   намеснік начальніка РАСК.

Маршрут  пад градусам

Па інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, у перадапошні дзень 2017 года а палове другой гадзіны ночы на перакрыжаванні вуліц Пташука і Падлескай у Ляхавічах было ўчынена ДТЗ. Ляхавічанін 1985 года нараджэння знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Сітраен Ксантыя» ў нецвярозым стане, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Пасажыр 1990 года нараджэння з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў райбальніцу на лячэнне. Вадзіцель з месца аварыі ўцёк, а ў 10 гадзін раніцы яго затрымалі супрацоўнікі АДАІ Ляхавіцкага РАУС. Праводзіцца праверка.

Напалохала…

Напрыканцы снежня апоўначы ў аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы паступіў выклік з шматкватэрнага дома па вуліцы Леніна ў райцэнтры: з балкона трэцяга паверха выпала жанчына 1986 года нараджэння. На месца здарэння выехалі медыкі і супрацоўнікі РАУС. Пацярпелая з чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам пазваночніка была дастаўлена ў ЦРБ, пасля яе накіравалі на лячэнне ў адну з баранавіцкіх бальніц.
Пралогам падзей стала сумеснае распіццё спіртных напіткаў ляхавічанкай і яе мужам, пасля чаго ўспыхнула сварка. Жанчына вырашыла напалохаць мужа: выйшла на балкон, пералезла праз поручні і не ўтрымалася.

Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК, в.а. начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *