Спраў у нас хапае

Размова канструктыўная, прадметная, актуальная пра дзень сённяшні і месца ў ім «Белай Русі», пра яе перспектывы адбылася на III з’ездзе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, дэлегатам якога мне пашчасціла быць.
Структура гэта, перакананы, патрэбная, што даказана яе стваральнымі справамі і ініцыятывамі. Мяркую, што роля «Белай Русі» будзе ўзрастаць, таму што арганізацыя аб’ядноўвае нераўнадушных грамадзян, якія імкнуцца быць актыўнымі ўдзельнікамі пабудовы незалежнай, моцнай і квітнеючай дзяр- жавы – дзяржавы сацыяльна арыентаванай. У грамадстве народнага адзінства і сацыяльнай справядлівасці ў прыяры- тэце – чалавек. У імя чала- века – і палітыка дзяржавы, і мэты, якія ставіць перад сабой РГА «Белая Русь».
Бачу патэнцыял якаснага і колькаснага росту Ляхавіцкай раённай арганізацыі. Спадзяюся, што да 823 яе членаў далучыцца яшчэ шмат нераўнадушных землякоў, чыя актыўная грамадзянская пазіцыя ўвасобіцца ў стваральную дзейнасць грамадскага аб’яднання.
У нашых планах канкрэтныя справы, акцыі, ініцыятывы. Будзем паслядоўна вырашаць тыя задачы, што вызначаны на III з’ездзе РГА «Белая Русь».
Урачыстасць абстаноўкі з’езда і разам з тым дзелавы тон размовы на ім настроілі на актыўную работу. Спраў у нас хапае. Бліжэйшая і вельмі адказная – удзел у выбарчай кампаніі.
Леанід КАЛБАСА, старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі  РГА «Белая Русь».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *