Кнігі – гэта модна

Зрабіць такое сумеснае падарожжа яшчэ больш змястоўным, насычаным, цікавым і актуальным дапамагаюць бібліятэкі і іх супрацоўнікі.

У раённай Купалаўцы кніжныя паліцы з класікай і літаратурнымі навінкамі выдатна дапоўнены тэматычнымі выставамі. Мала хто не спыняецца каля паліц з краязнаўчымі матэрыяламі па тэме «Мой чароўны Ляхавіцкі край, бацькаўшчына родная мая». Шмат самай сучаснай інфармацыі пра нашу краіну можна знайсці на выставе «Беларусь: народ, дзяржава, час». Публікацыі на актуальную экалагічнуютэму аб’яднаны пад назвай «ХХІ стагоддзе: экалогія і мы». Ну і, безумоўна, шмат каго зацікавіць юбілейная выстава, прымеркаваная да 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзя Максіма Танка, «Душа народа ў песнях іх жыве».

Як расказала дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Арлоўская, на гэты год у бібліятэках Ляхавіччыны запланавана мноства самых разнастайных мерапрыемстваў. Сярод іх — літаратурна-творчы конкурс і даследаванне, святы паэзіі і конкурсы на лепшага чытальніка твораў беларускай класікі, прэзентацыі і вечар-партрэт, тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, агляды літаратуры і яшчэ шмат чаго цікавага.

Вы даўно не былі ў бібліятэцы? Дарма! У Год кнігі быць чытачом надзвычай модна.

Нагадаем, што на нашым сайце дзейнічае апытанне. Нам цікава, якую літаратуру чытаюць ляхавічане.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *