Дарожны тупік. Аварыя ў Ляхавіцкім раёне

9 лютага днём на 183-ім  кіламетры  аўтадарогі Р-91  “Асіповічы-Баранавічы” (метраў 300 ад вёскі Гірыч — Поль Ляхавіцкага раёна, на закругленні дарогі) вадзіцель машыны Фальксваген Пола з’ехаў у кювет.

Па папярэдняй інфармацыі, 60-гадовы жыхар Баранавічаў ехаў праз наш раён у напрамку Несвіжа. З ім у машыне знаходзіўся сябар і спадарожнік.  Вадзіцель не ўлічыў пагодныя ўмовы,  не выбраў  бяспечную скорасць – у выніку не  справіўся з кіраваннем і апынуўся ў правым кювеце па ходзе  руху.

Пасажыры з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены на лячэнне ў Баранавіцкую гарбальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Экспертыза паказала, што вадзіцель быў цвярозы, удзельнікі руху прышпілены рамянямі бяспекі.

ДАІ нагадвае, што на зімовай дарозе трэба быць асабліва ўважлівымі. Каб пазбегнуць  аварыйных сітуацый, вадзіцелям неабходна захоўваць  бяспечную дыстанцыю, выбіраць адпаведную скорасць.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы інспектар па адміністрацыйнай   практыцы АДАІ.

Фота з архіва АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *