Ісці да людзей, ці Фармалізм забараняецца

Выніковасць ідэалагічнай работы і яе якасць, кадравы патэнцыял ідэалагічнай вертыкалі Брэстчыны, узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі, работа сродкаў масавай інфармацыі, друкарняў  і многія іншыя пытанні былі дэталёва прааналізаваны начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы   аблвыканкама Аляксандрам Цырэльчуком на калегіі галоўнага ўпраўлення, на якой пад-агулена зробленае ў мінулым годзе і пастаўлены новыя задачы.

Увага была засяроджана на галоўных складальніках паспяховай дзейнасці, у тым ліку — на рабоце непасрэдна ў працоўных калектывах, жывых зносінах з людзьмі, вывучэнні праблем, якія іх хвалююць, канкрэтнай дапамозе і ўдзеле ў іх вырашэнні.

Ішла грунтоўная размова пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным жыцці, ідэйна-інфармацыйны змест публікацый, адказнасць журналістаў перад грамадствам. Не здымаюцца з парадку дня  рэдакцый і пытанні іх эканамічнага стану. Так, летась значна падаражалі паліграфічныя паслугі, газетная папера, адпаведна, выраслі затраты на выданне газет.  Разам з тым, па выніках мінулага года сярод 20 выданняў Брэстчыны 7 самаакупных, у тым ліку і «Ляхавіцкі веснік». Вельмі важна ўтрымаць гэту пазіцыю.

І, галоўнае, быць запатрабаванымі сваімі чытачамі. Прэса — гэта і крыніца аб’ектыўнай інфармацыі, і сродак фарміравання грамадскай думкі, настрою людзей. Таму адказнасць журналістаў перад грамадствам надзвычай высокая, як і вартасць друкаванага радка.

Працаваць без фармалізму, ісці да людзей, быць кампетэнтнымі і нераўнадушнымі — вось тыя абавязковыя якасці ідэалагічнага работніка, якія дапамогуць яму працаваць эфектыўна і вынікова, падкрэсліў падчас калегіі галоўны саветнік упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатолій Рошчанка.

Вольга СВЯТЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *