Вышэйшы бал. У Ляхавічах падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы

Трэці год запар аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама праводзіць раённы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах.
Асноўныя мэты конкурсу – удасканаленне работы з ідэалагічным актывам, садзейнічанне ўкараненню новых формаў і метадаў ідэйна-выхаваўчай работы, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне яе перадавога вопыту.
Сёлета ў кожнай намінацыі вызначыліся тры пераможцы. За першыя месцы будуць уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі, прызёрам – дыпломы.
Пераможцамі і прызёрамі конкурсу сярод працоўных калектываў арганізацый вытворчай сферы сталі: КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» (1 месца), ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» (2), ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» (3).
Сярод працоўных калектываў сельскагаспадарчых арганізацый месцы размеркавалі наступным чынам: ДП «Нача» (1 месца), ААТ «Шлях новы» (2), УП «Ляхавіцкае ПМС» (3).
Названы пераможцы сярод працоўных калектываў невытворчай сферы:
на першым месцы – ЛДАК, на другім –   райбальніца, на трэцім – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Алег ТРАЦЦЯК,  в. а. начальніка аддзела  ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі райвыканкама.

One thought on “Вышэйшы бал. У Ляхавічах падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы

  • 27/02/2018 в 22:03
    Permalink

    колькі моладзі пражывае у раёне…. ? сяло — горад % ???

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *