Штабны расклад. 4 сакавіка супрацоўнікі беларускай міліцыі адзначаць сваё прафесійнае свята

Штаб у раённым аддзеле ўнутраных спраў – мазгавы цэнтр, дзе акумулюецца ўся службовая дакументацыя. Аналітыка і прагназаванне аператыўнай сітуацыі, распрацоўка і карэкціроўка планаў у пераліку штодзённых абавязкаў начальніка гэтага міліцэйскага падраздзялення. Тут патрабуюцца асаблівая сабранасць і адказнасць, прафесійная дзелавітасць, і гэта ўласціва начальніку штаба Ляхавіцкага РАУС Андрэю Шанцу. Па выніках работы за мінулы год ён у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства прызнаны лепшым супрацоўнікам штабнога падраздзялення аддзелаў унутраных спраў вобласці і ўзнагароджаны граматай УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Дарэчы, у працоўнай біяграфіі маёра міліцыі ўжо былі такія ганаровыя адзнакі. І гэта абавязвае.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *