Рашэнне Прэзідыума Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 лютага 2018 г. № 9. Аб скліканні і парадку дня дваццаць чацвёртай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання

Прэзідыум Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: склікаць дваццаць чацвёртую сесію раённага  Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання 14 сакавіка 2018 года ў вялікай зале Дома Саветаў, у 15.00 з парадкам дня:
справаздача старшыні Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў аб дзейнасці Савета дэпутатаў у 2017 годзе і стане спраў на падведамаснай тэрыторыі (дакладчык Юрлевіч Я. Н., старшыня раённага Савета дэпутатаў); іншыя пытанні.
Старшыня  Ляхавіцкага раённага  Савета дэпутатаў  Я. Н. ЮРЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *