Яшчэ раз пра адзёр

Згодна даных ЕСDC у перыяд з   1 лютага 2017 года па 31 студзеня 2018 года большасць выпадкаў захворвання адром была зарэгістравана ў Румыніі (5224), Італіі (4978), Грэцыі (1398) і Германіі (906), што складае 35, 34, 9 і 6 працэнтаў усіх выпадкаў захворвання, зарэгістраваных у ЕС/ЕЭП адпаведна.
15 краін ЕС/ЕЭП праінфармавалі пра 1073 выпадкі адру ў студзені 2018 года. У прыватнасці, Грэцыя і Францыя паведамілі пра павелічэнне колькасці выпадкаў захворвання. Згодна больш познім даным, апублікаваным у дакла-дзе ЕСDC па інфекцыйных захворваннях, найбольшая колькасць выпадкаў адру ў ЕС з 1 студзеня 2018 года была зарэгістравана ў Грэцыі (1008), Румыніі (757), Францыі (429) і Італіі (164).
Што датычыць нашай краіны, то па стане на 12 сакавіка, у горадзе Ваўкавыску Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 пацверджаных лабараторна выпадкаў адру. Большасць захварэўшых не быўлі пры-шчэплены.

ФАКТ

Адзёр – вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характаразуецца высокай тэмпературай, запаленнем слізістых абалонак поласці рота і верхніх дыхальных шляхоў, кан’юнктывітам і характэрным пляміста-папулёзным сыпам на скуры, агульнай інтаксікацыяй. Шлях перадачы інфекцыі – паветрана-кропельны.

Захворванне пачынаецца з характэрных для большасці ВРВІ прыкмет: павышэнне тэмпературы цела, агульная слабасць, часты сухі кашаль, насмарк, галаўны боль. Нават пры неаднаразовым выкарыстанні гарачкапаніжальных прэпаратаў, высокая тэмпература цела змяншаецца слаба. На 4-5 дзень захворвання на скуры галавы (часцей за вушамі і на шчоках, шыі) з’яўляецца плямісты сып, з кожным наступным днём ён «спускаецца» ніжэй – на скуру тулава, ніжніх і верхніх канечнасцей. Сып уяўляе спачатку дробныя чырвоныя плямы. Потым носіць пляміста-папулёзны характар, плямы рознай велічыні (ад 2 да 10 мм), няправільнай формы, месцамі зліваюцца, не пакідаючы іншы раз участкаў здаровай скуры. Элементы сыпу знікаюць паступова ў тым парадку, у якім з’яўляліся.
Пры адры найбольшую небяспеку ўяўляюць ускладненні з боку цэнтральнай нервовай сістэмы (энцэфаліт), дыхальнай сістэмы (ларынгіт, стэноз гартані, пнеўманія), а таксама атыт, стаматыт, гепатыт і інш. Спецыфічнае лячэнне адру адсутнічае. Праводзіцца сімптаматычная тэрапія.
Адзіным спосабам засцерагчыся ад адру з’яўляецца вакцынацыя. Яна шырока выкарыстоўваецца ва ўсім свеце ўжо больш за 50 гадоў.

Віктар МАКАРЧУК,
загадчык інфекцыйнага
аддзялення райбальніцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *