Атака на ямы

На аўтадарозе Ураджайная-Бажкі час ямачнага рамонту. Работы праводзіць ДРБУ-200, а дакладней брыгада пад кіраўніцтвам майстра па ўтрыманні дарожнай вулічнай сеткі Івана Кляўца.

– Міні-завод у выглядзе перасоўнай устаноўкі «рэцыклер ПМ-107» запаўняе ямы спецыяльнымі матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца пры мінусавых тэмпературах надвор’я. Папярэдне адразу 400 кілаграмаў спецыяльнай сумесі раза-граецца ва ўстаноўцы і ў падагрэтым выглядзе «пламбіруе» ямы, – расказвае пра тэхналогію рамонту начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога.
Такога кшталту работы вядуцца на вясковых і гарадскіх дарогах на працягу года. Калі пацяплее, яны стануць больш інтэнсіўнымі. На чарзе – ямачны рамонт аўтадарогі Ляхавічы-Свяціца, пад’езд да вёскі Галаўнінцы і іншыя аб’екты. «Дзіравых» дарог пасля зімы хапае.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *