Працаваць па-новаму

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка арыентуе беларускія СМІ на новыя формы работы ў сучасных умовах. Аб гэтым ён заявіў 10 красавіка на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.
«Не ведаю, як у вас, але ў мяне моцная настальгія. Даўно я ў вас не быў. У былыя часы я вельмі часта бываў тут. Напэўна, гэта добрае пачуццё. Таму давайце дамовімся, што я не на прэс-канферэнцыю прыйшоў, а ў нас тут адбудзецца сумленная і шчырая размова, – сказаў Прэзідэнт. – Мы ўсе робім адну справу. Таму для мяне вельмі важна, каб адбылася шчырая размова. Вы ж не толькі журналісты, вы – грамадзяне. Свядомыя, адукаваныя, інфармаваныя грамадзяне Беларусі».
«Неабходнасць гэтай шчырай размовы наспела даўно. Падставай для сённяшняга мерапрыемства стаў пачатак новага этапу ў вашай дзейнасці. Далей працаваць па-старому нельга. Я не хачу сказаць, што там усё было дрэнна. Без таго дрэннага і добрага не было б новага этапу», – падкрэсліў беларускі лідар.
Тое, што мабілізуе, з’ядноўвае нас, робіць краіну яшчэ больш незалежнай, спакойнай, накіраванай у будучыню, неабходна вынесці ў народ, перакананы Прэзідэнт.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што з’яўляецца прыхільнікам эвалюцыйнага працэсу. «Рэвалюцыі вельмі дарагія, затратныя і з цяжкімі наступствамі. Мы ўжо вычарпалі рэсурс рэвалюцый. Нам яны ўжо не патрэбны. Трэба эвалюцыяніраваць. Але тым не менш, як гаварыў класік, мы павінны стаяць на плячах мінулых пакаленняў і ўзяць адтуль усё лепшае», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.
(Больш падрабязна – у наступным нумары «ЛВ»).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *