На варце парадку

На пачатку лютага рэдакцыя «ЛВ», аддзелы ўнутраных спраў і адукацыі райвыканкама, раённая арганізацыя ГА «Белая Русь» аб’явілі конкурс творчых работ, прысвечаных 95-годдзю беларускай міліцыі. Жадаючых паразважаць  пра значнасць і важнасць гэтай прафесіі і праз сачыненні выказаць удзячнасць сённяшнім супрацоўнікам міліцыі і яе ветэранам знайшлося нямала.

Напярэдадні прафесійнага міліцэйскага свята былі абвешчаны вынікі конкурсу, названы 9 работ-пераможцаў. Іх аўтары ўзнагароджаны дыпломамі арганізатараў конкурсу на святочным сходзе з нагоды Дня міліцыі.

У нашых чытачоў ужо была магчымасць пазнаё-міцца з некаторымі конкурснымі сачыненнямі. Сёння мы друкуем яшчэ некалькі работ. Астатнія, удастоеныя дыпломаў, таксама абавязкова будуць надрукаваны на старонках раёнкі.

Традыцыя, аднак

З павагай адношуся да  людзей, якія стаяць на варце спакою, на варце парадку і з гонарам носяць міліцэйскую форму. Прыкладам  адданага служэння справе  для мяне з’яўляецца бацькаў сябар  — дзядзька Міхаіл, які шмат гадоў працаваў у міліцыі, даслужыўся да палкоўніка.  Цяпер ён на пенсіі, але нярэдка расказвае пра сваю службу і саслужыўцаў, прыгадвае цікавыя выпадкі са сваёй працоўнай біяграфіі.  Асабліва мяне ўзрушыла гісторыя, якая адбылася летам 1989 года ў адной з вёсак.  Непадалёку ад моста мясцовыя жыхары знайшлі юнака з  нажавымі раненнямі. Пакуль паранены ў непрытомнасці ляжаў у бальніцы, следства ішло поў-ным ходам.У складзе аператыўнай групы, якая занялася раскрыццём злачынства, быў і дзядзька Міхаіл.  Аператыўнікі апыталі многіх сведкаў, было зроблена нямала аналітычных высноў, і ў рэшце рэшт міліцыянеры выйшлі на злачынную групу, арганізатар якой нядаўна выйшаў з турмы. Праз нейкі час злачынцаў затрымалі, і яны былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення.

Я ганаруся дзядзькам Міхаілам і яго калегамі — мужнымі людзьмі,  гатовымі заўжды прыйсці на дапамогу, змагацца з тымі, хто не хоча жыць сумленна, парушае правы іншых. Мяне вабіць прафесія міліцыянера.

Першыя атрады міліцыі былі створаны даўно, у сака-віку 1917 года. З таго часу ідзе адлік гісторыі беларускай міліцыі.

У суверэннай Беларусі ў 1991 годзе быў прыняты Закон «Аб міліцыі». У Кодэксе годнасці беларускіх міліцыянераў сказана, што грамадзяне, якія прысягнулі служыць у органах унутраных спраў, па-вінны свята захоўваць і прымнажаць лепшыя традыцыі міліцыі.

Прафесія ахоўваць парадак і спакой на зямлі прыйшлася даспадобы і выпускнікам  1995 года Альхоўскай сярэдняй школы. У адзін год сталі курсантамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь сябры-аднакласнікі Сяргей Туцін і Віталій Давідоўскі, а Дзмітрый Дрозд — студэнтам юрыдычнага факультэта БДУ. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі яны паспяхова працуюць у розных падраздзяленнях міліцыі ў Ляхавічах, Баранавічах, Брэсце, бываюць у школе, сустракаюцца з вучнямі, расказваюць пра сваю прафесію. Прызнаюся, што некаторыя з маіх равеснікаў, у тым ліку і я, марым стаць сапраўднымі міліцыянерамі.

Антон МАСЛОЎСКІ,
вучань 10 класа Альхоўскай СШ, будучы
генерал-маёр міліцыі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *