5 МАЯ – ДЗЕНЬ ДРУКУ

У календары газетчыкаў 5 мая – асаблівая дата. Сёння мы адзначаем прафесійнае свята – Дзень друку. І ад душы віншуем з ім нашых дарагіх ветэранаў – усіх, хто ў розныя гады працаваў у раёнцы.
Сардэчныя віншаванні і ўдзячнасць нашым шаноўным памочнікам, якія маюць непасрэднае дачыненне да выпуску, дастаўкі і распаўсюджання раёнкі, – калектывам Брэсцкай друкарні, раённых аддзяленняў Брэстаблсаюздруку і паштовай сувязі.
І, канешне, шчыра рады павіншаваць са святам нашых любімых чытачоў! Спадзяемся, што і надалей наша супрацоўніцтва будзе плённым, а сяброўства – доўгім. Добрых усім навін!

Шчыра ваш, «Ляхавіцкі веснік».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *