Таварнасць – грошы, грошы – таварнасць

Можна крыху відазмяніць вядомую эканамічную формулу, якая адлюстроўвае таварна-грашовыя адносіны, але і ўгэтым варыянце яе сутнасць не мяняецца. Больш прададзенага малака адбіваецца на рахунку сельгаспрадпрыемства большымі дывідэндамі, а калі прадукцыя вышэйшай якасці, то даход павялічваецца ў разы. Гэта аксіёма, якая павінна быць кіраўніцтвам да дзеяння.

Між іншым, не ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна клапоцяцца пра  высокую таварнасць малака. Прыбавілі прададзеных тон прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам у ДП «Нача», СВК «Тальмінавічы». На фоне іншых гаспадарак іх паказчыкі павелічэння выдзяляюцца адпаведна на 5,9 і 8,6 працэнта. У цэлым па раёне таварнасць малака ў параўнанні з 2011 годам узрасла на 3,2 працэнта. Аднак у кожнай гаспадарцы ёсць відавочныя рэзервы. Праблема заключаецца ў тым, наколькі правільна складзена схема выпайкі цялят. Адразу відаць, ці закупляе гаспадарка для гэтых мэт сухое малако. Многія нібы эканомяць: тона гэтага прадукту каштуе 15 мільёнаў рублёў. Аднак, як тлумачыць галоўны заатэхнік райсельгасхарчу Аляксандр Шытаў, такая «эканомія» часцяком сябе не апраўдвае. Калі падлічыць колькасць малака, зрасходаванага на выпайку маладняку, то вынік не заўсёды эканамічна абгрунтаваны. У тых сельгаспрадпрыемствах, дзе плануюць і лічаць,  таварнасць прадукцыі намнога вышэйшая.

Сёлета перад кожным сельгаспрадпрыемствам пастаўлена задача давесці таварнасць малака як мінімум да 90 працэнтаў.

Зразумела, пад кантролем колькасныя і якасныя паказчыкі надояў. У параўнанні з мінулым годам прыбаўка склала 6,2 працэнта. Сёння ў  СВК «Ляхавіцкі» штодзень надойваюць па 21 кілаграму малака. Амаль усе сельгаспрадпрыемствы «плюсуюць». Выключэнне складаюць СВК «Ліпнянка» і ААТ  «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», дзе надоі меншыя, чым у адпаведны перыяд мінулага года. Галоўны заатэхнік райсельгасхарчу адзначыў, што ў гэтых сельгаспрадпрыемствах недаатрымана значная колькасць цялят і не захоўваецца тэхналогія ўтрымання і даення кароў.

Калі гаварыць пра якасць малака, то сёлета 20 працэнтаў ад агульнай яго колькасці прададзена гатункам «экстра» (прыбаўка склала 2,3 працэнта). Гэта адбылося за кошт такіх гаспадарак як СВК «Ляхавіцкі», «Шлях новы», «Тальмінавічы», ЗАТ «Белпрампрыбор». Спробы атрымаць высакаякасную прадукцыю робяць і жывёлаводы СВК «Востраў-Агра», якія здалі «экстрай» усяго 1,7 працэнта ад агульнай колькасці атрыманага малака. Але ўжо гэта па-цвярджае, што жывёлаводы сельгаскааператыва здольныя працаваць у такім рэжыме.

На прыкладзе  СВК «Тальмінавічы» і ЗАТ «Белпрампрыбор» можна пераканацца, як прымяненне эфектыўных тэхналогій утрымання жывёлы ўплывае на якасць прадукцыі: летась гэтыя гаспадаркі не здалі ніводнага літра малака гатунку «экстра». Сёлета, калі ў «Тальмінавічах» запрацавалі рэканструяваныя МТФ, а ў «Белпрампрыборы» спецыя-лісты і жывёлаводы ўдзялілі канкрэтную ўвагу захаванню тэхналогіі даення, «экстра» «палілася» дзясяткамі тон. А безумоўнае першынство ў атрыманні высакаякаснага малака належыць СВК «Ляхавіцкі», да яго набліжаецца СВК «Шлях новы».

Як расказаў Аляксандр Шытаў, надоі на працягу года прама залежаць ад умення зааветспецыялістаў правільна сфарміраваць графік расцёлаў кароў. Дарэчы, іменна на вясну звычайна прыпадае і закуп маладняку ў насельніцтва па раней заключаных дагаворах кантрактацый. Абласны бюджэт на гэтыя мэты сёлета выдзеліў раёну 600 мільёнаў рублёў. Аднак, чамусьці ў многіх сельгаспрадпрыемствах не спяшаюцца асвойваць выдаткаваныя грошы: прыкладна палова сродкаў яшчэ не кранутая. Марудзяць у ДП «Нача», дзе закуплена ўсяго 8 цялят, СВК «Канюхі» (з 60 мільёнаў асвоена 28),  у ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»  са 120 мільёнаў рублёў зрасходавана толькі 22,5 мільёна.

З такімі тэмпамі можна лёгка ўпусціць момант, тым больш, што існуе попыт у камерцыйных структур.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *