Кукуруза – не абуза

Блізяцца да завяршэння веснавыя-палявыя работы

Начальнік участка ДП «Нача» Сяргей Расоха і механізатар Уладзімір Зіневіч.

Тая яшчэ арыстакратка і культура зусім не эканом-класа. Патрабуе ўсебаковай да сябе ўвагі, вырошчванне яе не з’яўляецца простым і танным працэсам. Цеплалюбівая – камфортныя пасяўныя умовы для кукурузы пачынаюцца на мяжы 10 градусаў цяпла. І гэты момант настаў ужо больш як два тыдні назад.

Усё індывідуальна, і кожная з гаспадарак крочыла ў гэтым пытанні ў рознай ступені «далёка». Статыстычныя даныя раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ад 10 мая даюць, у тым ліку, параўнальна-адносную характарыстыку ходу спраў на кукурузных палетках гаспадарак. «Жарабковічы» на гэтым адрэзку часу выйшлі на адзнаку пад 1000 пасеяных гектараў. Гэта дастаткова блізка, аднак, не складае і 90 працэнтаў ад планавай лічбы. «Шлях новы» адсеяўся на 910 гектарах, маючы ў планах пасеяць яшчэ амаль 700. ЗАТ «Белпрампрыбор» справілася з заданнем на 100 працэнтаў, ДП «Ліпнянка» і «Востраў-Агра» працуюць у накірунку кукурузы ці не ў параўнальным тэмпе і па адліку на азначаную дату справіліся з работамі на 98 і 130 працэнтаў адпаведна. Райаграсэрвіс у гэтым плане некалькі менш паспяховы. У СВК «Ляхавіцкі» і ДП «Нача» паспяховасці больш, паколькі названыя гаспадаркі свой кукурузны клін ужо практычна аформілі. І ў лепшым выглядзе.
Што датычыць «Начы», то першы выхад спецыялізаваных сеялак гаспадарка арганізавала ў сярэдзіне апошняй красавіцкай дэкады. На той момант асобныя палі ранніх зерневых і зернебабовых «прасігналізавалі» насычана-ізумруднымі ўсходамі – прыкладна на трох сотнях гектараў. Мае месца геаграфічная разнастайнасць участкаў і неаднолькавасць іх геаметрыі. Адзін з палеткаў распасціраецца на сотню гектараў, а некаторыя іншыя – у 3-5 разоў больш сціплыя. На гэтых «сціплых», растлумачыў дырэктар ДП «Нача» Мікалай Тарлюк, працуе і сеялка параўнальных вытворча-тэхнічных характарыстык. Яе ўдвая больш прадукцыйная «сястра», шырыня захопу якой складае 12 метраў, завяршае асвойваць вялікаконтурныя кукурузныя палеткі. Частку сваіх начаўскія аграрыі запраграмавалі ў якасці зерневых. Такіх ужо больш за сотню. Для 40 гектараў у свой час быў закуплены насенны матэрыял вытворчасці адной з краін Еўрасаюза. Упершыню, нятанна, аднак, з надзеяй і імкненнем вярнуць укладзеныя ў вырошчванне культуры сілы і сродкі восенню. У выглядзе дастойнага ўраджаю і зялёнай масы, і масы кукурузнага зерня.
Іван КАВАЛЕНКА.

Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *