Наколькі вы тактычныя?

Група выпускнікоў мінулага года стаяла на прыступках роднай школы і чакала былых аднаклас-нікаў, якія спазняліся. Адзін з юнакоў перабіваў усіх, задаваў пытанні-правакацыі наконт асабістага жыцця равеснікаў і яшчэ паспяваў хваліцца сваімі “перамогамі” на ўсіх франтах. Паціху аднакласнікі пачалі адыходзіць ад хлопца. Нехта з іх не вытрымаў: “Май сумленне, ты тут не адзін”.
Яшчэ адна знаёмая многім карціна. Заходзіш ва ўстанову, а звярнуцца з пытаннем праблематычна, таму што гаспадар кабінета цябе дэманстратыўна не бачыць – размаўляе па тэлефоне. Хвіліна, дзве, тры – і твой добры настрой знікае.
Што агульнага ў гэтых сітуацыях? Размова ў нашым выпадку пра тактычнасць, а дакладней, пра яе адсутнасць.
Як трэба сябе паводзіць, каб быць тактычным?
Тактычнасць – гэта захаванне меры ва ўчынках і дзеяннях. Быць тактычным – значыць выбіраць лінію паводзін, якая садзейнічае ўстанаўленню кантактаў і ўзаемаразумення з людзьмі.
Заўсёды прытрымлівайся меры, інакш цябе будуць лічыць назойлівым, спагаду – знявагай, карэктнасць – раўнадушшам. Неабходна імкнуцца зразумець стан суразмоўцы. Праяўляй да яго сапраўдны інтарэс. Умей так прапанаваць дапамогу, каб ад яе не адмовіліся. Жартуй так, каб нікога не пакрыўдзіць. Адмаўляйся ад самааплаквання і самабічавання. Плакаць і смуткаваць трэба дома, а сярод людзей лепш усміхацца, быць добрым і ветлівым.
Не імкніся расказваць пра сваю радасць кожнаму. Выхоўвай у сабе далікатнасць у адносінах да тых, хто побач, тонка рэагуй на іх перажыванні, не фіксіруй увагу на недахопах. Заўсёды вывучай звычкі і правілы паводзін у той краіне, якую збіраешся наведаць.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *