Газетчыкі Брэстчыны – у ліку лепшых
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама віншуе галоўнага рэдактара грамадска-палітычнай газеты Ляхавіцкага раёна «Ляхавіцкі веснік» Вольгу Пятроўну Барадзіну, а таксама ўвесь калектыў выдання з заслужанай перамогай у VІІІ Нацыянальным творчым конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі».
Асобныя віншаванні накіроўваем калектыву рэдакцыі столінскай раённай газеты «Навіны Палесся» і яе рэдактару Алене Канстанцінаўне Клімушка, а таксама ўсім журналістам і галоўнаму рэдактару лунінецкай раённай газеты «Лунінецкія навіны» Таццяне Пятроўне Вайцяхоўскай, чые выданні сталі дыпламантамі гэтага конкурсу.
Таксама віншуем старшага аператара набору і вёрсткі абласной газеты «Заря» Святлану Віктараўну Кароль, узнагароджаную дыпломам лаўрэата конкурсу ў намінацыі «Лепшы афарміцель-дызайнер».
Прыміце шчырыя пажаданні паспяховай рэалізацыі новых ідэй і творчых праектаў, незгасальнага натхнення, а таксама моцнага здароўя і дабрабыту!
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай
работы аблвыканкама А. А. ЦЫРАЛЬЧУК