Шляхам асушэння, шляхам арашэння. Прафесійнае свята — Дзень меліяратара — адзначаюць працаўнікі Ляхавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм

Уладзімір Халецкі і Анатолій Цімашкевіч пра меліярацыю ведаюць усё.

Правераны часам калектыў, магутная тэхніка, уведзеныя ў сельгасабарот сотні гектараў зямель, гаспадарскія адносіны да прыроды – гэта пра меліяратараў увогуле і пра Ляхавіцкае ПМС у прыватнасці. Другое паўстагоддзе пачало прадпрыемства летась. Дзякуючы і яго непасрэднаму ўдзелу на тэрыторыі раёна яшчэ ў канцы 60-х гадоў пачалі ажыццяўляць дзяржаўную праграму меліярацыі зямель беларускага Палесся. Па сутнасці, Палессе пачынаецца на Ляхавіччыне, і свой аўтограф на гэтай тэрыторыі, на лёсах тутэйшых населеных пунктаў пакінулі меліяратары: асушэнне, арашэнне, рэкультывацыя зямель, Востраў, Свяціца, Ліпск, Тухавічы… Вялікія аб’ёмы работ не палохалі – вельмі аптымістычныя перспектывы адкрываліся і для раёна, і для арганізацыі.
Сёння расклад больш сціплы. Тым не менш, за студзень-красавік сёлета выканана работ амаль на 400 тысяч рублёў, а гэта на 21 працэнт больш, чым за адпаведны перыяд летась. Чым займаліся і займаюцца? У ПМСе пералічваюць: тэхнічны догляд меліярацыйных сістэм раёна, рамонт сістэм «Востраў», «Гарбачы», рэканструкцыя сістэмы «Ліпнянка», якія належаць адпаведна ДП «Востраў-Агра», ААТ «Шлях новы» і «Ляхавіцкі райаграсэрвіс». Артыкулам даходаў для ПМС з’яўляецца таксама знос старых збудаванняў, перавозка арганікі, узворванне і дыскаванне палёў і іншае. Цяпер вельмі актыўна вядуцца работы па абкошванні меліярацыйнай сеткі, рыхтуецца да здачы аб’ект будаўніцтва пад назвай «Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы «Ліпнянка» ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс». Выконваецца заказ па навядзенні парадку на зямлі ў Копыльскім раёне.
Сярод тых, кім па праве ганарыцца калектыў – машыніст экскаватара Анатолій Цімашкевіч, які ў ПМС працуе без малога 44 гады. Узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы меліяратар». Мае мноства грамат і падзяк за сумленныя адносіны да любімай справы, за эфектыўную работу. Яго калега Уладзімір Халецкі на ПМС уладкаваўся ў 1978 годзе. Званне заслужанага работніка прадпрыемства, якога ўдастоены Уладзімір Іванавіч, гаворыць, які ён працаўнік.
Меліяратар – прафесія асаблівая, яна для моцных, вынослівых, надзейных, для тых, хто клапатліва і з любоўю ставіцца да зямлі.
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Раённы  выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з прафесійным святам – Днём меліяратара – калектыву прадпрыемства меліярацыйных сістэм і ветэранам галіны.

2 thoughts on “Шляхам асушэння, шляхам арашэння. Прафесійнае свята — Дзень меліяратара — адзначаюць працаўнікі Ляхавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм

  • 01/06/2018 в 15:03
    Permalink

    Дождж будзе ці не!?

  • 01/06/2018 в 15:41
    Permalink

    Магчыма ў нядзелю

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *