І гонкі на байдарках. Ляхавіцкія рабяты ўдзельнічалі ў абласным турыстычным злёце

Тыя сонечныя пяць дзён на беразе возера Сіпурка ў Камянецкім раёне рабяты, якія прыехалі з розных куточкаў Брэстчыны на турыстычны турзлёт, доўга не забудуць. Удзел у спаборніцтве на адкрытым паветры ўзялі 18 каманд з устаноў адукацыі вобласці. Ляхавіцкі раён прадстаўляла зборная ў складзе хлопчыкаў і дзяўчынак з Конькаўскага, Малагарадзішчанскага і Дараўскага ВПК, Крывошынскай СШ.
Юныя турысты спаборнічалі ў спартыўным арыентаванні, тэхніцы воднага, пешаходнага і веласіпеднага турызму, а таксама ў краязнаўчым, творчым конкурсах. Прычым паказалі свае навыкі не толькі ў звыклай яздзе на веласіпедзе, але і падчас гонак на байдарках і пры праходжанні турыстычнай дыстанцыі з перашкодамі.
Дамоў нашы юныя землякі вярнуліся з дыпломам ІІІ ступені ў конкурсе песні, прысвечанай Году малой радзімы.
Галіна КАНЬКО.

Фота з сайта аддзела адукацыі, спорту і турызму Ляхавіцкага райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *