Пад кантролем бяспека

29-30 мая рэйдавая група тэхнічных інспектараў Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі правяла на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах Ляхавіцкага раёна маніторынг па ажыццяўленні грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы.
Інспектары наведалі 14 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку будаўнічыя і арганізацыі лясной гаспадаркі, установы адукацыі, аховы здароўя, гандлю і г.д., а таксама прыватныя прадпрыемствы. Як расказаў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Бурбуць, сярод іншага ўвага звярталася на парадак праходжання работнікамі медыцынскага агляду на прадмет выяўлення алкагольнага, наркалагічнага і таксічнага ап’янення. Парушэнняў не выяўлена.
Вынікі маніторынгу падведзены на семінары-нарадзе з удзелам прафсаюзных актывістаў, спецыялістаў па ахове працы, кіраўнікоў правераных прадпрыемстваў. У арганізацыі накіраваны рэкамендацыі з указаннем выяўленых недахопаў і тэрмінаў іх ухілення.
Галоўны тэхнічны інспектар Брэсцкага аб’яднання прафсаюзаў Павел Фядотаў азнаёміў удзельнікаў семінара з практыкай прымянення новых патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *