Факт-экспрэс-навіны

· ВІНШАВАННІ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з прафесійным святамработнікам фізічнай культуры і спорту Ляхавіччыны.

·  ПІЯНЕРЫЯ. «І нам любая справа па сілах!» — пад такім дэвізам сёння ў раёне праходзіць піянерскі злёт.  У 10 гадзін раніцы ўрачыстая калона рабят у піянерскіх гальштуках накіравалася са стадыёна «Колас» на плошчу Перамогі ў райцэнтры, дзе і праходзяць галоўныя падзеі. Кожная з 20 піянерскіх дружын падрыхтавала сваю прэзентацыю, а для ўсіх удзельнікаў злёту арганізавана святочная праграма «Гартаючы старонкі гісторыі».

· ДАБРАЧЫННАСЦЬ. Нагадваем, што да 31 мая на дыягнастычных станцыях ААТ «Брэстаблаўтатранс» праводзіцца дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Дня Перамогі. Аўтамабілі, уладальнікамі якіх з’яўляюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у гэты час могуць бясплатна прайсці дзяржтэхагляд. Дарэчы, да акцыі далучылася і прыватнае прадпрыемства «Аўтацэнтр «Вікторыя», што працуе ў нашым раёне.

· КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА. Баранавіцкім міжраённым Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў сакавіку была завершана планавая праверка СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Як паведаміў старшыня Баранавіцкага міжраённага КДК Мікалай Швай, праверкай устаноўлены шэраг парушэнняў, у тым ліку ў галіне абыходжання з адходамі, у парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, афармленні інфармацыйных стэндаў і г.д.

·  КОНКУРС. У РАНС прайшлі спаборніцтвы сярод факультатыўных груп па накірунку «Бяспека жыццядзейнасці», у якіх прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў. Як расказала інспектар РАНС Таццяна Калгушкіна, рабяты спрабавалі свае сілы ў спартыўных спаборніцтвах і віктарыне па асновах бяспекі жыццядзейнасці і медпадрыхтоўцы. Пераможцай  стала каманда СШ № 2, на другім месцы — школьнікі з Ліпскай СШ, на трэцім — гімназісты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *