Выпускны як шчаслівы старт. Дарагія выпускнікі!

Дарагія выпускнікі!

9 чэрвеня  ў вас асаблівы дзень – вы развітваецеся са школай, з цудоўным, цікавым, незабыўным школьным жыццём. Развітваецеся са сваімі настаўнікамі, якія адкрылі для вас свет ведаў, навучылі працавітасці і стараннасці, імкнуліся выхаваць вас сумленнымі і годнымі людзьмі.
Наперадзе ў вас выбар прафесіі, прыняцце важных і адказных рашэнняў. Хтосьці ўжо вызначыў свае бліжэйшыя планы, хтосьці яшчэ разважае над гэтым. Спрабуйце, рызыкуйце, прымайце рашэнні. Поспех залежыць ад вашай ініцыятывы, упэўненасці ў сваіх сілах, мэтанакіраванасці.
Ад усёй душы жадаем, каб вашы планы і мары ажыццявіліся, а ў добрых справах і пачынаннях вам заўсёды спадарожнічала ўдача.
Поспехаў вам, веры ў свае сілы, добрага настрою, натхнення, шчасця, радасці, стваральных спраў на карысць Беларусі і сваёй малой радзімы. У добры шлях!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                    Раённы Савет дэпутатаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *