Да дастатковасці давядзецца папрацаваць. На апаратнай нарадзе ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама гаварылі пра навядзенне парадку на зямлі

Прэамбулай да справаздачы старшыні Ганчароўскага сельвыканкама Уладзіміра Плескацэвіча аб навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі сельсавета была агучана і падмацавана фотаздымкамі інфармацыя па тэме, падрыхтаваная раённай інспекцыяй аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальнай і санітарнай службамі. Яна паказала шматлікія слабыя месцы, упушчэнні, недапрацоўкі з сельсаветаўскім адрасам у пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку. У сваю чаргу Уладзімір Плескацэвіч супрацьпаставіў ёй пазітыўныя сюжэты. Аднак, гэта зусім не азначае, што можна заплюшчыць вочы на прадэманстраваны негатыў. Больш таго, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Камінскі работу па навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі Ганчароўскага сельсавета ацаніў адназначна: недастатковая.
Для выпраўлення сітуацыі вызначаны час і канкрэтныя выканаўцы работ. Да 20 ліпеня кіраўнік сельвыканкама абавязаны прыняць меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўстваў, правіл добраўпарадкавання і прыцягнуць да  навядзення парадку ўсе суб’екты гаспадарання, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. Да 31 ліпеня неабходна забяспечыць перадачу вясковых могілак на баланс жылкамунгаса.
Пытанне апаратнай нарады знаходзіцца на кантролі ў старшыні райвыканкама.
Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *