Помнім. Шануем

22 чэрвеня… У 1941 годзе гэтым летнім ранкам пачалася Вялікая Айчынная. І праз больш як 7 дзесяцігоддзяў нашчадкі ў гэты дзень аддаюць даніну памяці і павагі ўсім, хто не вярнуўся з той вайны. Да помнікаў і абеліскаў герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай ляглі кветкі і вянкі. З хвіліны маўчання і ўшанавання памяці загінуўшых у гады вайны пачалося 22 чэрвеня пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Раніцай ад плошчы Леніна ў райцэнтры пачаў свой маршрут аўтапрабег памяці. Яго ўдзельнікі — прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў БРСМ, «Белая Русь», «Беларускі саюз афіцэраў», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа», раённай ветэранскай арганізацыі, камуністычнай партыі Беларусі, а таксама школьнікі і студэнты — праехалі па месцах былых баёў, усклалі вянкі да памятнага знака на Завінскай горцы, да Кургана Славы, да помніка загінуўшым воінам на плошчы Перамогі ў Ляхавічах. Мы помнім. Мы шануем. Мы ўдзячныя за мірнае неба над галавой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *