Шчасця вам!

Ляхавічане Сяргей і Марына Дыдышкі, нягледзячы на малады ўзрост, у сваім жыцці паспелі многае. Атрымалі адукацыю. Стварылі дружную сям’ю (дарэчы, яе дзень нараджэння супаў з апошнім экзаменам у Полацкім лесагаспадарчым тэхнікуме, дзе абое вучыліся). Падрастаюць і радуюць  маму з татам сыны Мікіта і Уладзіслаў. Ладзіцца на рабоце (сямейны дуэт працуе ў лясгасе: ён — начальнікам аддзела лесагаспадарчай дзейнасці, яна — памочнікам ляснічага). У сям’і — вялікія планы і мноства ідэй. У тым ліку — як дастойна прадставіць Ляхавіччыну на VІ абласным фестывалі-злёце маладых сем’яў «Вера. Надзея. Любоў», у якім Сяргей і Марына прымуць удзел на наступным тыдні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *