Міні-маркет для газет і не толькі. На месцы старога кіёска Брэстаблсаюздруку на вуліцы Южакова ў Ляхавічах усталявалі новы сучасны павільён

У мінулы аўторак у Ляхавічах з’явілася абноўка. На месцы старога кіёска Брэстаблсаюздруку на вуліцы Южакова ўсталявалі новы сучасны павільён. Свежыя газеты, часопісы, іншая друкаваная прадукцыя, а таксама канцтавары, посуд, касметыка, прадукты харчавання, спадарожныя тавары і нават бытавая тэхніка размясціліся на істотна павялічанай плошчы. Можна сказаць, што зараз тут – звычайны асартымент міні-маркета. Пакупнік можа падысці, разглядзець, пагартаць і выбраць на свой густ перыёдыку. У новым аб’екце ўсё ў полі зроку кіяскёраў Ларысы Адамавай і Ліліі Емяльянчык (на здымку).


Арганізатар рознічнага продажу раённага аддзялення Брэстаблсаюздруку Алена Сяргейчык падкрэслівае, што ўмовы работы ў павільёнах у разы камфортней, чым у кіёсках: прасторна, утульна, зручна і пакупнікам, і прадаўцу. Гэта ўжо трэці такога кшталту павільён у нашым райцэнтры. З пяці аб’ектаў Брэстаблсаюздруку старога фармату застаўся толькі адзін – кіёск на вуліцы Інтэрнацыянальнай каля гімназіі, але ў планах і яго замена на павільён.
Дарэчы, кіёск, які адслужыў сваё, не пайшоў ва ўтыль. Ён змяніў адрас з вуліцы Южакова на Сонечную. На дабрачыннай аснове кіёск перададзены Святакрыжаўзвіжанскай царкве.
Галіна КАНЬКО.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *