Лепшыя сярод лепшых

Плантацыі буракоў у СВК «Шлях новы» і сёлета радуюць вока. А летась валавы збор салодкіх карэнняў з 450 гектараў склаў 23941 тону. Сельгаскааператыў увайшоў у лік лепшых у рэспубліцы буракасеючых гаспадарак. А па выніках спаборніцтва, якое арганізавалі Белдзяржхарчпрам і Асацыяцыя цукравытворцаў краін-удзельніц Мытнага саюза, СВК «Шлях новы» стаў пераможцам конкурсу «Лепшая буракасеючая гаспадарка Мытнага саюза 2011 года»  і ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені.

Старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Вашчук і работнікі раслінаводчай галіны гаспадаркі намераны цвёрда трымацца заваяваных працоўных пазіцый і сёлета, і ў наступныя гады.



Старшыні СВК «Шлях новы»
Аляксандру ВАШЧУКУ,
калектыву СВК «Шлях новы»

Шчыра віншуем з чарговай працоўнай перамогай! Дыплом ІІ ступені ў конкурсе «Лепшая буракасеючая гаспадарка Мытнага саюза 2011 года» — яшчэ адна красамоўная ацэнка вашай плённай працы і прафесіяналізму.

Упэўнены, што вы і надалей будзеце дастойна трымаць статус адной з лепшых сельгасарганізацый Ляхавіччыны,  Брэстчыны і наогул краіны.

Шчодрых палеткаў, добрых ураджаяў і новых працоўных дасягненняў вам, шаноўныя аграрыі!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *