У Ляхавiчах створана акруговая выбарчая камісія

Сумесным рашэннем прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 9.07.2012     № 101/521 утвораны акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

У састаў акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 увайшлі:

Валевіч Марына Станіславаўна, Дрозд Галіна Яўгеньеўна, Калбаса Леанід Іосіфавіч, Ланкіна Марыя Іосіфаўна, Маляўка Наталля Міхайлаўна, Маслоўская Наталля Лявонцьеўна, Міронаў Уладзімір Уладзіміравіч, Русін Аляксандр Пятровіч, Санчук Люцыя Аляксандраўна, Фурс Нэлі Гаўрылаўна, Чайкоўская Таццяна Яўгеньеўна, Шыла Юрый Аляксеевіч, Якубец Мікалай Захаравіч.

Месцазнаходжанне акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі              №7: г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79, кантактны тэлефон 8-0163-42-47-41.

Акруговая выбарчая камісія

Абрана кіраўніцтва камісіі

Адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7.

Старшынёй камісіі выбраны Калбаса Леанід Іосіфавіч, намеснікам старшыні камісіі — Шыла Юрый Аляксеевіч, сакратаром камісіі — Санчук Люцыя Аляксандраўна.

Акруговая выбарчая камісія

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *