«Вінаватая» маланка?

Усяго паўгадзіны аддзяляюць паступіўшае ў РАНС паведамленне аб вогненным здарэнні ў вёсцы Літва ад поўнай ліквідацыі пажару. «Пацярпелы» – блочны гараж, у якога знішчаны дах, пашкоджана ўнутры памяшкання, у тым ліку маёмасць. Прычына гэтага пажару, які зафіксаваны позна вечарам 3 верасня, высвятляецца. Ёсць меркаванне, што ў «вінаватых» – маланка.
Магчыма, гэтая ж прычына прывяла праз некалькі гадзін ноччу 4 верасня да аварыйнага адключэння электразабеспячэння. Каля дзвюх гадзін ночы абясточанымі аказаліся 12 населеных пунктаў: Карані, Тумашы, Ураджайная, Бажкі, Краглі, Пранчакі, Ціткаўшчына, Навасёлкі, Малое Падлессе, Гарбачы, Гірыч-Поль, Макееўшчына і 8 МТФ. Яшчэ 6 населеных пунктаў (Жарабковічы, Гулічы, Зарытава, Нача, Шавялі, Дамашы) і 6 МТФ засталіся без электразабеспячэння каля чатырох гадзін раніцы. У Вялікай Лотве, Флер’янове, Каранеўшчыне, Сваятычах, Трабавічах і Валасачах электрычнасць адключылася а палове шостай гадзіны раніцы. Усяго ў раёне абясточанымі былі 24 населеныя пункты і 15 сельгасаб’ектаў (у тым ліку МТФ).
Трэба адзначыць, што работы па аднаўленні электразабеспячэння праводзіліся безадкладна, падключаліся рэзервовыя лініі, а МТФ у Навасёлках і Сваятычах былі падключаны да аўтаномных крыніц энергазабеспячэння, каб своечасова правесці ранішнюю дойку.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС.

One thought on “«Вінаватая» маланка?

  • 04/09/2018 в 22:16
    Permalink

    Действительно, в ту ночь стихия бушевала не на шутку. Работы хватило и работникам электросетей, и спасателям. У нас тоже на время пропадал свет, но , правда, быстро восстановили. За что и спасибо!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *