Больш увагі на паркоўцы

1 верасня а 13 гадзіне здарылася яшчэ адно ДТЗ. Вадзіцель «ВАЗ» пры руху заднім ходам на паркоўцы на завулку Южакова сутыкнуўся з прыпаркаваным аўтамабілем «Рэно». Абодва аўто атрымалі механічныя пашкоджанні. Пасля ДТЗ кіроўца «ВАЗ» да прыезду супрацоўнікаў АДАІ перамясціў свой аўтамабіль у іншае месца, што забараняецца правіламі дарожнага руху.
У адносінах вадзіцеля «ВАЗ» былі складзены два адміністрацыйныя пратаколы за ўчыненне ДТЗ і перамяшчэнне аўтамабіля да афіцыйных разглядаў.
У выпадках, калі чалавек за рулём з’ехаў з месца ДТЗ і супрацоўнікам АДАІ давялося адшукваць транспартны сродак і кіроўцу, прадугледжаны пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў або штраф.

Аляксандр Анікевіч, старшы дзяржаўтаінспектар.

One thought on “Больш увагі на паркоўцы

  • 05/09/2018 в 09:08
    Permalink

    Вот именно, смотреть нужно внимательнее, особенно на людей, которые идут сзади.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *