«Зебра» ў час пік. На Брэстчыне з 3 па 10 верасня супрацоўнікі міліцыі сумесна з добраахвотнымі памочнікамі сочаць за выкананнем ПДР каля навучальных устаноў.

Першы вераснёўскі аўторак, 13.30. Каля СШ №2 надзвычай ажыўлена, у многіх вучняў закончыліся ўрокі, і рабяты спяшаюцца дамоў. А для кагосьці школьны дзень толькі пачынаецца. Некаторым даводзіцца пераходзіць дарогу, у тым ліку па «зебры» насупраць аграрнага каледжа. Дарожныя знакі «Абмежаванне скорасці да 40 кіламетраў у гадзіну», «Увага: дзеці!» – абавязковыя атрыбуты, наяўнасць якіх каля кожнай установы адукацыі прадугледжана ПДР. 

Калі ж адукацыйныя ўстановы знаходзяцца недалёка ад асфальтаванай праезнай часткі, правілы дарожнага руху адназначна патрабуюць і пешаходнага перахода, і так званага «ляжачага паліцэйскага». Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі трымаюць на пастаянным кантролі абавязковую наяўнасць
гэтых важных складнікаў бяспекі руху. Знакі знакамі, аднак неабходна, каб і пешаходы ведалі і выконвалі правілы дарожнага руху.
На Брэстчыне з 3 па 10 верасня супрацоўнікі міліцыі сумесна з добраахвотнымі памочнікамі сочаць за выкананнем ПДР каля навучальных
устаноў. Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Аляксандр Анікевіч расказаў, што распрацаваны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў накіраваны на адаптацыю дзяцей пасля канікулаў.
Рэйды з удзелам міліцыянераў, валанцёраў, настаўнікаў і бацькоў вучняў арганізаваны на працягу першага вучэбнага тыдня ў часы пік – з 7 да 9 гадзін і
з 12 да 14 гадзін. Такая акцыя ў нашай вобласці праходзіць упершыню.
– Ведаю на які сігнал светлафора трэба пераходзіць вуліцу і іншыя правілы дарожнага руху. Гэтаму нас вучаць настаўнікі, а дома – мама з татам, –
гаворыць вучаніца чацвёртага класа СШ № 2 Аня Адаська.

Педагог-псіхолаг школы Яна Сокал расказала пра разнастайныя праграмы, конкурсы, віктарыны, гульні, у аснове якіх ПДР і строгае іх выкананне.
Ва ўсіх школах краіны цяпер праходзіць тыдзень бяспекі дарожнага руху.  Супрацоўнікі міліцыі выступаюць на класных гадзінах, уроках бяспекі. Запланаваны тэматычныя разнапланавыя мерапрыемствы: бяспека лішняй не бывае.
– У чарговы раз нагадваю ўсім вадзіцелям, незалежна ад таго, кіруюць яны легкавым аўтамабілем ці грузавіком, аўтобусам ці матацыклам, пра неабход-
насць быць пільнымі і ўважлівымі на дарозе, асабліва каля дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах шматкватэрнікаў. Бяспека дзяцей у многім залежыць ад дарослых, – зазначае Аляксандр Анікевіч.
Дарэчы, нядаўна завяршылася акцыя «Увага – дзеці!». Выяўлена 131 парушэнне. 42 аўтамабілі ехалі без уключаных фар, у 23 перавозілі дзяцей без спецыяльных крэслаў, пяцёра кіравалі транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання, а чацвёра п’янымі селі за руль.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *