Экскурсія ў прафесію. Навучэнцы Ляхавіцкага раёна разам з педагогамі пабывалі ў ААТ «Жарабковічы»

«Эмоцыі не перадаць! Мы ў захапленні», – менавіта такія водгукі гучалі ад навучэнцаў Малагарадзішчанскай і Крывошынскай школ. У мінулую суботу 40 вясковых вучняў разам з педагогамі пабывалі ў ААТ «Жарабковічы».Экскурсія арганізавана ў межах прафарыентацыі – каб падлеткі бліжэй пазнаёміліся з аграрнымі спецыяльнасцямі і, магчыма, выбралі для сябе ў будучым сельскагаспадарчую прафесію.

Кіраўніцтва «Жарабковічаў» з гатоўнасцю адгукнулася на такую прапанову, бо зацікаўлена ў маладых перспектыўных кадрах.
– Яшчэ зімой падчас праф-арыентацыйных мерапрыемстваў упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні выступіла з ініцыятывай арганізацыі экскурсійных тураў у гаспадаркі. Нам такая ідэя спадабалася. Запрасілі школьнікаў, падрыхтавалі праграму. Галоўнае – паказаць і расказаць падлеткам, што сёння і ў аграрнай галіне ўкараняюцца новыя тэхналогіі. Рабятам было цікава на свае вочы ўбачыць, як арганізаваны працэс даення кароў, як даглядаюць авечак, з асаблівым інтарэсам яны вывучалі сельгастэхніку. Пытанняў задавалі шмат, – расказвае намеснік дырэктара
ААТ «Жарабковічы» Алена Навалочка.
Юных гасцей пазнаёмілі з работай малочнатаварнай фермы «Зарытава» і авечкафермы «Канюхі», паказалі, як праходзіць пера-працоўка алейнага насення рапсу на міні-заводзе, прадэманстравалі вялікі машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемства.
– Шчыра ўдзячны кіраў-ніцтву ААТ «Жарабковічы» за такую выдатную экскур-сію. Спадабалася, як дзецям, так і дарослым. Мы не толькі пазнаёміліся з рознымі падраздзяленнямі сельгаспрадпрыемстваў, але ўбачылі, якія добрыя ўмовы працы створаны для работнікаў гаспадаркі. Яшчэ доўга абмяркоўвалі ўбачанае. Дзякуй і за смачны абед у сталоўцы гаспадаркі, і за сувеніры. Дарэчы, гэта першая праф-арыентацыйная экскурсія ў сельгаспрадпрыемства, да гэтага мы пабывалі на торфабрыкетным заводзе і льнозаводзе, – дзеліцца ўражан-нямі педагог-арганізатар Малагарадзішчанскай СШ Надзея Лапіч.
Разам з прафарыентацыйным момантам скарысталіся і экскурсійнай магчымасцю завіталі ў Грушаўскі палацава-паркавы ансамбль.

Галіна КАНЬКО.