Адшукваецца бабуля!

Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аб’яўляе конкурс на самую ўнучатую бабулю. У ім могуць прыняць  удзел жанчыны, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту і якія маюць права на дзяржаўную пенсію.
Удзельніцам ці іх прадстаўнікам неабходна да   26 верасня выслаць фотаздымкі бабуль з унукамі і кароткую інфармацыю пра гераіню здымка (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства і кантактны тэлефон) на электронны адрас tcrlhv@tut.by.
Выйграе бабуля, у якой больш унукаў. У выпадку, калі ў некалькіх удзельніц будзе аднолькавая колькасць унукаў, то пераможцай аб’яўляецца малодшая па ўзросце ўдзельніца.
Свае падарункі пераможца конкурсу «Самая ўнучатая бабуля» атрымае на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню пажылых людзей,
1 кастрычніка ў ГДК.
Па пытаннях можна звяртацца па тэл. 6-39-06.

Фота з сайта https://ru.pngtree.com/

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *