«#За дело!»: бээрэсэмаўскі почырк

Лідар ляхавіцкіх бээрэсэмаўцаў Марыя Лута-вінава не хавае хвалявання:
– Мяне настолькі ўразіў артыкул раёнкі «Жывыя і мёртвыя» пад рубрыкай «Сто радкоў ад рэдактара», што расказала пра яго рабятам з валанцёрскага атрада ЛДАКа. І каляджане адразу выказалі ініцыятыву ўзяць шэфства над магілай нашага земляка, Васілія Міхайлавіча Андрыяхіна, які загінуў у 1954 годзе ад рук бандытаў.
У мінулы чацвер працоўны дэсант у складзе навучэнцаў 32-й групы заатэхнічнага аддзялення Дзяніса Чараднічэнкі, Максіма Фёдарава, Паўла Лукашука, Максіма Сезіка і в.а. першага сакратара райкама БРСМ Марыі Лутавінавай узяўся за добрую справу. Прыбралі каля магілы, дзе пахаваны былы сакратар партарганізацыі калгаса «Іскра», дырэктар дома адпачынку «Савейкі», пачысцілі і пафарбавалі агароджу. З інвентаром чарговы раз дапамог камунгас.
– Мы з аднагрупнікамі ў валанцёрскім атрадзе з першага курса. Стараемся ахапіць як мага больш адрасоў, дзе патрэбны ўвага і клопат. Дапамагаем ветэранам вайны і працы, удзельнічаем у прафілактычных акцыях, – расказвае Максім Фёдараў.
Дарэчы, гэта акцыя ідзе ў залік добрых спраў у межах агульнарэспубліканскага маладзёжнага ініцыяванага БРСМ праекта «#За дело!», які стартаваў 6 верасня ў дзень нараджэння саюза.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *