Восеньскія і карысныя. Акцыя «Карысныя канікулы» праводзіцца ў Ляхавіцкім раёне не ўпершыню

Акцыя «Карысныя канікулы» праводзіцца ў нашым раёне не ўпершыню. І падчас гэтых канікулаў адказныя службы прыкладаюць усе намаганні, каб адпачынак школьнікаў быў не толькі змястоўным, але карысным і бяспечным.
З 29 кастрычніка па 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі наведаюць усіх непаўналетніх, якія стаяць на прафілактычным уліку ў РАУС. Падлеткам і іх бацькам нагадваюць правілы паводзін у грамадскіх месцах падчас масавых мерапрыемстваў, пра адказнасць непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў за парушэнне грамадскага парадку. Асаблівая ўвага надаецца захаванню мер асабістай бяспекі.
Аналіз учыненых падлеткамі на тэрыторыі вобласці ў 2018 годзе злачынстваў і правапарушэнняў сведчыць, што значная іх частка прыпадае на канікулы і ў начны час. Апошняе – нават нягледзячы на тое, што з 2012 года дзейнічае абмежаванне па знаходжанні непаўналетніх у начны час у грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых. Дарэчы, за парушэнне гэтага патрабавання бацькам пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь.
Акрамя таго, самая пільная ўвага – недапушчэнню рэалізацыі дзецям і падлеткам алкаголю, слабаалкагольных напіткаў, тытунёвых і піратэхнічных вырабаў.
Аляксандр ЧУРЫЛАЎ,
старшы ўчастковы інспектар ІСН РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *