Якасць – гэта поспех. 8 лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці

8 лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці, а Еўрапейскі тыдзень якасці праходзіць з 5 па 11 лістапада пад дэвізам «Якасць – гэта поспех!».

У нашай краіне створана і падтрымліваецца на сучасным узроўні шматпланавая інфраструктура якасці, якая з’яўляецца неад’емным элементам дзяржаўнай эканамічнай палітыкі. Яна ўключае такія напрамкі дзейнасці, як тэхнічнае нармаванне і стандартызацыя, метралогія, ацэнка адпаведнасці і акрэдытацыя, а таксама падтрымку конкурснага руху за якасць і дзелавое ўдасканальванне.
У Беларусі для выпуску якасных, канкурэнтаздольных, бяспечных прадукцыі і паслуг, а таксама садзейнічання пашырэнню іх экспарту актыўна папаўняецца масіў дзеючых стандартаў.
Так, сёлета зацверджана каля 650 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ). Новыя распрацоўкі тычацца розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Яны накіраваны на забеспячэнне выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС, падтрымку інавацый, абарону навакольнага асяроддзя.
Каля 70 працэнтаў прынятых у 2018 г. дзяржаўных стандартаў гарманізаваны з патрабаваннямі міжнародных і еўрапейскіх. Пры іх выкарыстанні ствараюцца ўмовы для выпуску прадукцыі, канкурэнтаздольнай не толькі на ўнутраным рынку, але і за яго межамі.
Любая прамыслова развітая краіна павінна мець сучасную метралагічную сістэму, якая забяспечвае атрыманне аб’ектыўнай і дакладнай вымяральнай інфармацыі, абарону дзяржавы і грамадства ад наступстваў недакладных вынікаў вымярэнняў, эканомію розных відаў рэсурсаў і павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
Асноўным тэхнічным звяном нацыянальнай сістэмы вымярэнняў служыць эталонная база. У нашай краіне яна налічвае 55 дзяржаўных эталонаў і ў бліжэйшыя тры гады павялічыцца яшчэ на 12 эталонаў у галіне развіцця атамнай энергетыкі, IТ-сферы, асобных галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі, медыцынскіх паслуг, геадэзіі, абароны ад надзвычайных сітуацый.
Забяспечыць давер у глабальным маштабе, спрыяць развіццю міжнароднага гандлю і зніжэнню тэхнічных бар’ераў у сучасных умовах, калі тавары і паслугі пастаўляюцца ў любы рэгіён зямнога шара, заклікана акрэдытацыя.
У рэестр Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі ўключана каля 2 800 выпрабавальных, праверачных і калібровачных лабараторый, 116 органаў па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг, сістэм менеджменту, персаналу, 5 інспекцыйных органаў і правайдар праверкі кваліфікацыі.
У сучасных умовах адным з найважнейшых інструментаў забеспячэння ўстойлівай канкурэнтаздольнасці бізнесу і павышэння эфектыўнасці любой арганізацыі з’яўляецца ўкараненне сучасных сістэм менеджменту. На гэта нацэльвае рэалізуемы ў краіне Комплекс мер на 2016 — 2020 гады па стымуляванні ўкаранення ў эканоміку краіны перадавых методык і сучасных міжнародных сістэм кіравання якасцю.
Кампаніі ўсяго свету, у тым ліку і беларускія, былі ўцягнуты ў работы па пераходзе (да 15 верасня 2018 годзе) на новы ўзровень менеджменту ў галіне якасці (СТБ ISO 9001-2015) і экалогіі (СТБ ISO 14001-2017).
У гэтым годзе з’явіліся новыя версіі міжнародных стандартаў на сістэмы менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў (ISO 22000) і аховы здароўя і бяспекі працы (ISO 45001). У Беларусі запланавана распрацоўка дзяржаўных стандартаў, ідэнтычных гэтым версіям.
Для стымулявання дзейнасці арганізацый па павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, работ і паслуг, укараненні сучасных метадаў кіравання якасцю развіваецца рэспубліканскі конкурсны рух у галіне якасці і дзелавога ўдасканальвання.
Экспертныя камісіі пачалі ўжо ацэнку дзейнасці 39 арганізацый-прэтэндэнтаў на званне лаўрэата конкурсу на саісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2018 г.
У конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» абласныя конкурсныя камісіі прадставілі дакументы арганізацый-фіналістаў для ўдзелу ў другім – рэспубліканскім – этапе конкурсу.
Ажыццяўляецца экспертная ацэнка матэрыялаў конкурсаў «Лепшы менеджар па якасці» і «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа ў галіне менеджменту і кантролю якасці».
Па інфармацыі  прэс-службы  Дзяржстандарту.

Фота з сайта http://kartinki-vernisazh.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *