Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 8 лістапада

Анонс нумара: 

Зноў СноўНе дае мне спакою гэты адрас: Нясвіжскі раён аграгарадок Сноў. На ўласныя вочы пераканалася, што на слыху ён невыпадкова і аграгарадком называецца таму, што па поўнай праграме і нават больш адпавядае гэтаму статусу.

Гульня – гэта сур’ёзна. У Ляхавічах адкрылі тэматычную супрацьпажарную дзіцячую пляцоўку для гульні.

Моладзь розных пакаленняў– Прывітанне, камсамольцы! – павітаў усіх прысутных ветэран камсамольскага руху Пётр Скурат. Адказ не прымусіў чакаць. Гучнае «Камсамол назаўсёды ў нашых сэрцах!» ад былых калег – сакратароў райкама ВЛКСМ, і ўпэўненае «Прывітанне!» ад сённяшніх членаў БРСМ. У мінулую пятніцу ў зале цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўзровень актыўнасці і энергіі, здаецца, у шмат разоў перавысіў прывычны паказчык. Хтосьці з прысутных заўважыў: «Тут сабралася моладзь розных пакаленняў».

Прышчапіцца значыць папярэдзіць.  Лістапад – самы час прышчапіцца супраць грыпу. Зрабіць гэта можна не толькі ў медустановах раёна, але і непасрэдна па месцы работы.
6 лістапада брыгада медыкаў райбальніцы на чале з загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Віктарам Мацейчыкам правяла чарговы выязны дзень вакцынацыі – на гэты раз у будынку Дома Саветаў.

І яшчэ цікавая і актуальная інфармацыя ў «ЛВ» ад 8 лістапада

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *