Спеўкі пад біт-бокс. Ляхавіцкая «Берагіня» стала ўдзельніцай новага музычнага праекта тэлеканала «Беларусь 3» «Спявае Беларусь»

Землякі добра ведаюць, як чыста і прыгожа спявае народная эксперыментальная вакальная група «Берагіня» Дараўскага Дома культуры. А хутка вакальныя здольнасці тутэйшых салістак ацэняць у самых розных кутках краіны. Самадзейныя артысты сталі ўдзельнікамі новага музычнага праекта тэлеканала «Беларусь 3» «Спявае Беларусь».
– Здымкі праходзілі напрыканцы кастрычніка ў Дараве, – расказвае кіраўнік калектыву Вольга Цімашок. – Ад нас патрабавалася толькі падрыхтаваць праграму, усё астатняе было імправізацыяй.
Акапэла, пад баян і ў суправаджэнні біт-бокса – на фоне аграгарадскога пейзажу, яго знакавых месцаў у выкананні «берагінь» гучалі народныя песні і не толькі. Што атрымалася, убачым у адным з штотыднёвых выпускаў праграмы.
Дарэчы сказаць, што новы песенны праект стаў працягам цыкла «Хата на хату», у якім таксама засвяціліся нашы землякі – сям’я Пішч з Навасёлак.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Эсперыментальная вакальная група «Берагіня» Дараўскага сельскага Дома культуры

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *